bookmate game
be
Віктар Марціновіч

Мова

Повідомити про появу
Щоб читати цю книжку, завантажте файл EPUB або FB2 на Букмейт. Як завантажити книжку?
Мінск, 4741 год па кітайскім календары. Часы Смутку скончыліся, надышла эра ўзвышэння Саюзнай дзяржавы Кітая і Расіі, бесклапотных уцехаў, шопінг-рэлігіі і cold sex’у. Аднак існуе Нешта, чаго ў гэтым грамадстве суцэльнага дабрабыту не стае як вады і паветра. Сентыментальны кантрабандыст Сярожа пад страхам смяротнага пакарання ўвозіць каштоўны скарб з-за мяжы і апынаецца пад пільным кантролем мінскага падполля, узначаленага кітайскай мафіяй пад кіраўніцтвам таямнічай Цёткі. Разам яны спрабуюць зламаць сістэму, у якой дабро і зло, асветнікі і злачынцы, каханне і спажыванне, вернасць і здрада памяняліся месцамі. Ці можаце вы ўявіць Беларусь без Беларусі? Гэты раман — страшны сон пра будучыню, прадухіліць якую можна толькі ў лучнасці з тым скарбам, вакол якога і распачынаецца дзеянне гэтага лінгвістычнага баевіка.
Ця книжка зараз недоступна
301 паперова сторінка
Уже прочитали? Що скажете?
👍👎

Враження

  • b7186585668ділиться враженнямторік
    👍Раджу
    💡Пізнавальна
    🎯Корисна
    🚀Неможливо відірватися

  • Nastya Klasskovskayaділиться враженням2 роки тому
    👍Раджу
    💡Пізнавальна
    🎯Корисна
    🚀Неможливо відірватися

  • maryandbooksділиться враженням3 роки тому
    👍Раджу
    💧Зворушлива

Цитати

  • maryandbooksцитує3 роки тому
    І вось раптам — без усялякіх галюноў, без традыцыйнай страты арыентацыі ў прасторы і часе — я адчуў сябе такім нікчэмным і нікому не патрэбным, якім можа адчуваць сябе выключна чалавек у Мінску, у сорак сёмым стагоддзі паводле кітайскага календара.
  • Кнехт Онегинцитує3 місяці тому
    Карацей, уявіце: цямрэча, бліскавіцы страбаскопаў і digital fires, музыка, якая залазіць пад скуру. Якраз тая самая пара, калі не трэба нічога дадаваць, каб быць тут і цяпер; кайф як такі, запоўненасць і асэнсаванасць быцця. Прасвятленне. Недзе паміж поўначчу і другой раніцы заўсёды ёсць такі кароткі момант, калі з’яўляецца адчуванне, што ўсе навокал — браты і сёстры, што ты — не самотная, адрыгнутая Сусветам істота (як ёсць насамрэч), але — патрэбны некаму жывы чалавек.

    І вось у момант гэтага сэнсуальнага зацямнення побач намалявалася такая спрытная сучачка: доўгія ногі, пажадлівыя вусны, кароткая прычоска, узрушаны бляск вачэй. Чарнявая. І — божухна — як яна рухалася! Я раптам адчуў, нібыта мы з ёй ведаем адно аднаго мільён гадоў, так глыбока, як не могуць ведаць такія недасканалыя істоты, як людзі, век якіх — хуткабежны, што ў матыля. Вось цяпер мне падумалася: нам дастаткова было кароткай размовы, каб ілюзія развеялася. Размовы хаця б пра Бэрдслея. Ці пра такійскія клубы, у якіх дурніца, вядома ж, не была. Але размовы словамі не адбылося. Мы размаўлялі целамі, позіркамі, рытмам рухаў. А потым яна ўзяла мяне за руку, нахілілася і юрліва выдыхнула: «Хадзем»
  • Кнехт Онегинцитує3 місяці тому
    Я выйшаў прэч, у кастрычніцкую, празрыстую, крыштальную Варшаву. Горад, у якім шмат неба і няшмат аблокаў, дзе ў мастоў — шырокія плечы, а ў будынках адлюстроўваецца болей сонца, чым ёсць на небе. Дзе столькі прасторы, што сэрцу робіцца цесна, а нагам хочацца ісці ва ўсе бакі адразу; і асабліва пранізлівую асалоду прыносіць думка, што твой заплечнік бітма забіты паперчынамі з якаснай, адборнай, мацнейшай за ЛСД, мовай.

На полицях

fb2epub
Перетягніть файли сюди, не більш ніж 5 за один раз