bookmate game
be
Безкоштовно
Максім Гарэцкі

Роднае карэнне

  • Вика Вьюнцитує17 днів тому
    …Мы ўжо й папа прывозілі і свянцілі яе, але нехта асеў y ёй і не дае начаваць… — прачытаў ён і аж зазлаваў
  • Вика Вьюнцитує17 днів тому
    студэнт-медык Архіп Ліпкевіч
  • Её Котейшествоцитує3 роки тому
    Архіп ляжаў, курыў і думаў…
  • b3740988397цитує4 роки тому
    Вясёла! Вецер сарочку паддувае, халадзіць. Скакунцы — стрык-стрык-цырр… — песеньку пяюць. Пад кустом жупаны ляжаць, і пясчанка з бруском стаіць, і Разбой іх сцеражэ, звіўся там. Бяроза сцень кідае, халадок дае. Пакошанай травою прыемна пахне, a наўкола красачак прыгожых і стаіць і ў пакосах ляжыць многа-многа!
  • b3740988397цитує4 роки тому
    Лес гулка гаманіў. Макухі дрэў трывожна, неспакойна так нахілялісь то дужа хутка, то паважна адна к другой і шапталі нешта сваё, лесавое. Дарожка паміж густых елак усё вузела і вузела, ані прайсці, ані пралезці, ані прадрацца праз калючыя зялёныя іголкі.

    Сухое дрэва страшна і балюча скрыпала, быццам выказвала бяду, і гора, і ўсякае ліха. A яшчэ далёка-далёка…

    — Баў… — гудзе звон на колькі вёрст уперадзе, гукае к сабе, заве, кліча. A як жа дайсці туды?

    — Баў-баў-баў, дзілінь-дзіліньбаў, — дробна аддаецца ў вушах. Шуміць лес. Зарагатаў злы дух, заплакаў жаласна, закугакаў і зліўся ў адной жудасна-сумнай песні скрыпучага дрэва.

    Блішчыць аганёк пад кустом, во-во другі пад старою бярозаю, a во трэці каля чорнага пня, во й яшчэ адзін, яшчэ, многа, многа, зданнё…
  • b3740988397цитує4 роки тому
    Лес гулка гаманіў. Макухі дрэў трывожна, неспакойна так нахілялісь то дужа хутка, то паважна адна к другой і шапталі нешта сваё, лесавое. Дарожка паміж густых елак усё вузела і вузела, ані прайсці, ані пралезці, ані прадрацца праз калючыя зялёныя іголкі.

    Сухое дрэва страшна і балюча скрыпала, быццам выказвала бяду, і гора, і ўсякае ліха. A яшчэ далёка-далёка…

    — Баў… — гудзе звон на колькі вёрст уперадзе, гукае к сабе, заве, кліча. A як жа дайсці туды?

    — Баў-баў-баў, дзілінь-дзіліньбаў, — дробна аддаецца
  • b3740988397цитує4 роки тому
    Тпроля, тпроля, тпроля… — клікаў нехта жарабя. Чутна ўперадзе на дарозе: «Скры-гы-ы… скрыгы-ы…» — вязуць нешта, ці снапы, ці сена, a можа, й хвораст. «Нэ, нэ!» — бадрыць коней паваждай, a яны цяжка йдуць па пыле, толькі — шлёп-шлёп, шлёп-шлёп — чуваць здалёку. Чарнеюцца вазы далёка, бліжэй, во, адразу вынырнулі.
  • b3740988397цитує4 роки тому
    Лес кончыўся. Выехалі на поле. Дарога пайшла роўная. Архіп залюбаваўся прыгажосцю летняга вечара. Сэрца ласуна да красы забілася дужэй y маладых грудзях яго. Наўкруг было так ціхамірна і так па-нябеснаму святочна і прыгожа. Цямнела. На захадзе гарэла зара.

    — Джунгу-у… — паляцеў жук.

    — Мэ-э-э… — замаркатаў угары каля балота дзікі баран (чэпік), сеў недзе на купіне.

    Абапал дарогі было жыта ў копах і на карэнні, што не паспелі яшчэ зжаць. З аржанішча нёсся прыемны жытні пах. З логу ціхі, цёплы ветрык тхнуў сенам. На небе паказалася зорачка, другая, трэцяя…

    — Го-го-го, — кацілася далёка па лесе
  • b3740988397цитує4 роки тому
    Лес кончыўся. Выехалі на поле. Дарога пайшла роўная. Архіп залюбаваўся прыгажосцю летняга вечара. Сэрца ласуна да красы забілася дужэй y маладых грудзях яго. Наўкруг было так ціхамірна і так па-нябеснаму святочна і прыгожа. Цямнела. На захадзе гарэла зара.
  • b3740988397цитує4 роки тому
    кончыўся. Выехалі на поле. Дарога пайшла роўная. Архіп залюбаваўся прыгажосцю летняга вечара. Сэрца ласуна да красы забілася дужэй y маладых грудзях яго. Наўкруг было так ціхамірна і так па-нябеснаму святочна і прыгожа. Цямнела. На захадзе гарэла зара.
fb2epub
Перетягніть файли сюди, не більш ніж 5 за один раз