be
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч

Чорны замак Альшанскі

Повідомити про появу
Щоб читати цю книжку, завантажте файл EPUB або FB2 на Букмейт. Як завантажити книжку?
  • Vadim Sheykoцитує9 років тому
    Вы, мабыць, не задумваліся, што чалавеку (я маю на ўвазе чалавека вытанчанага, а не прыземленую свінню) з часам усё абрыдае. Свіння так і будзе да смерці лыгаць сівуху і задавальняцца гэтым. Вытанчаны – вынаходзіць. Усё вастрэй, усё з большай выдумкай – сапсаванасцю, ненармальнасцю.
  • Vadim Sheykoцитує9 років тому
    Я не ведаў, як выглядае мой родны дом, пакуль не выйшаў за ягоныя муры. Я не ведаў, што такое шчасце, пакуль не прайшоў безданяў бяды…
  • Vadim Sheykoцитує9 років тому
    «Хлус павінен мець добрую памяць»
  • Vadim Sheykoцитує9 років тому
    Адсюль вывад: абстрактных, непатрэбных ведаў няма. Такое можа здарыцца ў жыцці, што толькі веданне таго, які чэшскі кароль разбіў манголаў, уратуе табе жыццё, і тады ты з радасці і Кузьму бацькам назавеш.
  • Stanislauцитує12 років тому
    Больш за ўсё я люблю вось такія нечаканыя, як з яра галавой, паездкі. Калі збіраешся спехам, калі не залежыш ні ад аўтобуса, ні ад білетных касаў, ні ад папярэдняга продажу гэтых білетаў, а залежыш толькі ад майстэрства вадзіцеля ды ад спраўнасці машыны, калі дзе захацеў, там і спыніўся. Ці на беразе ракі, ці на ўзлессі, ці паляжаць у сакавітым канюшынніку або ў дурманных каноплях.
  • Stanislauцитує12 років тому
    Зелянела трава. Мяккія, ужо жывыя, удзячныя вясне дрэвы рыхтаваліся да вялікай сваёй штогадовай справы: прабіць пупышкі, выпусціць лістоту, даць свету і людзям зелень, прыгажосць, кісларод, літасціва прыбраць з паветра тое, што надыхалі людзі са сваімі заводамі, а пасля пажаўцець ад гэтага і ад блізкага подыху зімы і, нічога не патрабуючы ўзамен, пакорліва, ціха і рахмана апасці долу. Але да гэтага яшчэ далёка, але якія радасныя ў прадчуванні гэтай працы былі дрэвы старажытнага, запушчанага, парадзелага дрэвамі і пагусцелага хмызамі парку, які даўно стаў падобны на лістоўны лес з ліпамі, таполямі, пагрозна ўзнесенымі патрыярхамі-дубамі і з падлескам ляшчыны, крушыны, глогу, парэчкі, перавітым ліянамі хмелю і калючым ажыннікам.
fb2epub
Перетягніть файли сюди, не більш ніж 5 за один раз