bookmate game
Раман Свечнікаў

РОМА ЕДЗЕ. КНІГА 1

Повідомити про появу
Щоб читати цю книжку, завантажте файл EPUB або FB2 на Букмейт. Як завантажити книжку?
  • vvxцитує10 років тому
    1 ліпеня 2012 года дваццацігадовы беларускі хлопец Рома Свечнікаў кінуў вучобу ва ўніверсітэце, развітаўся з сям’ёй, сябрамі і ўтульным пакоем у менскім чатырохпавярховіку ды выправіўся ў бестэрміновае кругасветнае падарожжа. З сабой ён узяў заплечнік з рэчамі першай неабходнасці, люстраны фотаапарат, маленькі лэптоп і нешта каля двухсот даляраў наяўнымі.
  • Ацитує10 років тому
    апынуся ў абсалютнай пустаце.
    Праз сотню гадоў нікога з нас не застанецца. Як выдатна, што мы тут так ненадоўга. Баяцца няма чаго – усяму адзін канец. Мы зліёмся ў адзіную плынь, каб усё забыць і нарадзіцца нанова. Мы вецер, нашы словы проста гульня.
  • Ацитує10 років тому
    Ёсць такое слова, якое нельга прамаўляць, – «свабода». Выяўляецца, свабода дурыць нас не менш за грошы! Быць свабодным і быць мільянерам па сутнасці адно і тое ж – у цябе ёсць усё. Толькі што рабіць з тым, у чаго няма межаў, ніхто толкам не ведае. Памнажай бясконцасць, дзялі бясконцасць, аднімай, складай, здабывай корань, узводзь у ступень – усё без толку. Любое дзеянне бескарыснае, пакуль табе няма на чым стаяць, пакуль у цябе няма «для чаго», «для каго» або «з кім».
  • Ацитує10 років тому
    Адсутнасць патрэб і прыхільнасцяў – гэта тое, што характарызуе вольнага чалавека. Калі раскручваць гэтую думку далей, свабодны чалавек – той, хто абыходзіцца малым, наборам з першай ступені піраміды Маслоў. Ён жыве ўнутры свайго свету і не мае сувязяў з вонкавым. Абсалютная свабода мяжуе з вар’яцтвам. Сустрэўшыся з ёй тварам да твару, ты або добраахвотна знікаеш без вестак, або перастаеш спяваць ёй песні.
    Свабода – гэта ідэал для слабакоў.
  • Ацитує10 років тому
    здараецца неверагодная сустрэча. Відаць, упершыню за ўсё падарожжа я сустракаю чалавека, які нагадвае мне мой жа адбітак у люстэрку. Яго клічуць Абцін, яму дваццаць, мы знаёмімся з ім у тым самым парку. Ён запрашае мяне дадому, папярэджвае бацькоў.
    У ягонай хаце ўсё гэтак жа, як у маёй, але з іранскім акцэнтам. Я ем тую ж ежу – курыцу з рысам, але з іранскімі спецыямі, мы сядзім на падлозе. У яго пакоі тое самае хлам’ё, што і ў маім: друкарская машынка, піянерскі горн, калекцыя фотакамер, таблічкі з забароннымі знакамі і надпісамі ды іншыя вельмі патрэбныя рэчы. Але машынка – з персідскай клавіятурай, горн – трохі карацейшы за наш, айчынны. Ён вучыцца ва ўніверы мастацтваў. Мы разглядаем яго працы, і я губляю дар мовы. Я знаходжу партрэт свайго
  • seoiamцитує10 років тому
    Першая ж машына вязе мяне ва Уладзікаўказ.
fb2epub
Перетягніть файли сюди, не більш ніж 5 за один раз