be
Алесь Аркуш

Сядзіба

Повідомити про появу
Щоб читати цю книжку, завантажте файл EPUB або FB2 на Букмейт. Як завантажити книжку?
  • b1857697888цитує3 роки тому
    А пры чым тут, запытаеце вы, сава і крумкач? А вось і пры тым, што нічога нельга зразумець, пабачыўшы невялікі кавалачак эмацыйнай спрэчкі паміж птушкамі. Так і ў звычайным нашым жыцьці. Ці бываем мы сьведкамі, пра што выносім свае меркаваньні, ад пачатку да канца? Ці ведаем усе перадгісторыі, усе падспудныя плыні і ўзаемаўплывы? Не, канешне. То тады ўсе нашыя меркаваньні і прысуды — ня вартыя лушпіны ад бульбы.
  • maryandbooksцитуєторік
    У Полацку не захавалася адрасная кніга ХІІ стагодзьдзя. Але калі ўлічыць, што Лазар Богша ў той час у Полацку быў самым вядомым, а значыць і самым заможным залатаром, бо інакш не атрымаў бы ад Эўфрасіньні такой важнай і адказнай замовы, то цалкам магчыма, што гэта і ёсьць рэшткі сядзібы слыннага майстра. Але якім бы ты ня быў слынным і заможным, прыходзіць час, калі твая заможнасьць ператвараецца ў тлен, вось у такія рэшткі, прысыпаныя тоўстым слоем зямлі.
  • maryandbooksцитуєторік
    Аднойчы Ленін з майго дзяцінства, пасьля бясьплённых начных пошукаў новага месца, вярнуўся на ранейшае, а там не аказалася пастамэнту. А раніца набліжалася няўхільна. З хуткасьцю міжнароднага цягніка, які пралятае як птушка ўздоўж станцыі майго дзяцінства. Што, што, што рабіць? І пабег Ленін уніз па Спартовай вуліцы да ракі. І скокнуў з моста ў халодную кастрычніцкую ваду. І больш яго ніхто ня бачыў.
  • maryandbooksцитуєторік
    І баран сарваўся з прывязі ў бальнічным двары майго дзяцінства. Зьбег у невядомым кірунку. Магчыма, у бок лесу, які мы называлі Пчэльнік. Недзе побач з гэтым лесам пасьвіліся падвопытныя авечкі навукова-дасьледчага інстытута жывёлагадоўлі. Магчыма, той баран-перавёртыш папсаваў шматгадовыя досьледы вучоных. А магчыма, наадварот — істотна ім дапамог.
  • maryandbooksцитуєторік
    Спачатку Сафія мне падалася нейкім унікальным экспанатам у шыкоўным, багатым музэі. Такой перлінай, якую выстаўляюць адну на ўсю вялікую залю. Затым мне падалося, што сабор рухаецца ў бок Дзьвіны. А Дзьвіна — як Млечны Шлях, які адлюстроўвае сотні агнёў у сваёй вадзе — і зоркі, і Месяц, і сьвятло ліхтароў. І Сафія выпраўляецца ў гэты далёкі-далёкі шлях, які нам не ўявіць, не асэнсаваць.
  • maryandbooksцитуєторік
    Гэтае возера мне ўяўлялася вялікай грамафоннай кружэлкай, на якой запісаны тысячы, мільёны розных гісторый, песень, легенд, чалавечых лёсаў. Толькі дзе ўзяць такі прайгравальнік, на якім можна праслухаць усё гэта?
  • maryandbooksцитуєторік
    Сёньняшні рэальны Парыж, зь ягонымі мітамі і легендамі, стварылі францускія пісьменнікі дваццатага стагодзьдзя. А чаму нам не стварыць мітычную рэальнасьць Полацку?
  • maryandbooksцитуєторік
    Сонца ўжо імкліва кацілася ў бок Рыгі. Недзе ў Балтыйскім моры яно мусіла схавацца, каб на раніцу зноў прыкаціцца ў Полацак, але ўжо з боку Віцебску. Як яно пасьпявала за ноч трапіць у Віцебск — было загадкай.
fb2epub
Перетягніть файли сюди, не більш ніж 5 за один раз