Электронная кнігарня

Электронная кнігарня
4Книжки43Підписники
Ідэя нашага праекта вельмі простая – рабіць, збіраць і распаўсюджваць электронныя версіі беларускіх кніг.
    Электронная кнігарнядодав книжку на полицюЭлектронная кнігарня4 роки тому
    Барсум — таямнічая планета, пра якую вядома толькі тое, што кіруюць там жанчыны, якiя завуць сябе дзікімі кошкамі. І гэта не проста словы… Дзікія кошкі Барсума — амазонкі, ніндзя, суперагенты для выканання звышсакрэтных і звышскладаных касмічных аперацый. На Барсуме ёсць і мужчыны, але становішча іх там незайздроснае… Фермерская планета Аграполіс — поўная супрацьлегласць Барсуму. Жанчыны тут наогул нізведзеныя да стану хатняй жывёлы… Яны на планеце — звычайны тавар, які па неабходнасьці купляюць мясцовыя фермеры… І існуе яшчэ ФІРМА — звышмагутная галактычная арганізацыя, гандлюючая жанчынамі… Аднойчы інтарэсы Барсума і ФІРМЫ сутыкнуліся… на Аграполісе — невялікай фермерскай планеце, якая, здавалася б, не павінна ўяўляць асаблівага інтарэсу для магутных суседзяў…
    Электронная кнігарнядодав книжку на полицюЭлектронная кнігарня4 роки тому
    Апавяданні, якія праліваюць святло на нязнае і неасветленае ў афіцыйных смі жыццё шараговых беларусаў: мінскіх кухарак-прарочыц, смаргонскіх кантрабандыстак і гарадзенскіх спартоўцаў-алкаголікаў. Часам рэчаіснасць паварочваецца сумным, часам — абсурдным, а найчасцей камедным бокам. Назва “Зборная Беларусі па негалоўных відах спорту” дадзена паводле апавядання, у якім дзейнічае паўміфічная каманда, якая адначасова гуляе ў пола на сланах, скочыць з трамплінаў на верблюдах і гуляе ў падводны хакей.
    Электронная кнігарнядодав книжку на полицюЭлектронная кнігарня4 роки тому
    Вашай увазе прапаноўваецца ўнікальная з’ява — кіно на паперы (#упс! на зручным для вас электронным носьбіце) — фільмаслоў «Уладар рыбаў» Людмілы Шчэрба (#упс! Вінсэнта Суміцкага, а можа, А…) 2002 года напісання — зрэшты, загадку аўтарства разгадваць вам, таксама як і выступаць у ролі рэжысёра, узяўшы за аператара вашую ўласную фантазію. Галоўны герой рамана — рэдкі экзэмпляр, які атрымаўся ў выніку селекцыі булгакаўскага Майстра, псіхічна неўраўнаважаных індывідаў Патрыка Зюскінда і звычайнага беларускага пісьменніка. Ён вядзе бурнае сэксуальна-літаратурнае жыццё і дазваляе сабе нечуваную па ўсіх часах раскошу — пісаць раман пра #жыццё беларускіх літаратараў; #коцікі; #рыбы;#каханне; #пакуты выбару;#pulpfiction/высокая літаратура; #дэтэктыў; #містыка і #гэ дэ, пакуль гэтую завядзёнку не парушае… загадкавая сустрэча з сімпатычна-цынічным персанажам. Пасля якой атмасфера містычнага прадчування прымушае вас нырнуць у цёмныя воды свядомасці, ды так глыбока, што застаецца толькі адрасціць жабры. Прадукт цалкам натуральны і не ўтрымлівае ГМА. Упершыню друкуецца поўная версія.
    Электронная кнігарнядодав книжку на полицюЭлектронная кнігарня4 роки тому
    Они бессмертны, но они не безупречны. Они — Высшие Существа, но подвержены всем человеческим слабостям и порокам. И так же, как и люди, они совершают ошибки, теряя голову от любви. Вот только ошибки Бессмертных могут обойтись миру людей слишком дорого… Обычный менеджер рекламного агентства оказывается втянутым в борьбу, которую ведут на протяжении нескольких тысячелетий непримиримые соперники, пришедшие из другого, наполненного магией мира.
fb2epub
Перетягніть файли сюди, не більш ніж 5 за один раз