Людміла Рублеўская

  • Julia Krasovskayaцитуєторік
    Машыны ляцелі па праспекце так мэтанакіравана, быццам кожная везла сэнс жыцця, але мяркуючы па смуродзе, які пасля іх заставаўся, гэта быў не вельмі добры сэнс
  • Julia Krasovskayaцитуєторік
    Дый у самога імя было на сучасны слых дзіўнаватае. Гальяш, беларуская форма звыклага «Ілля»
  • Julia Krasovskayaцитуєторік
    Бо ў рэвалюцыянера адна вера – у змаганне. У тое, што ўсё, што яны робяць, урэшце прывядзе да чагосьці вялікага, светлага і справядлівага, нават калі ў тым светлым не будзе месца такім кроплям цемры, як яны.
  • Julia Krasovskayaцитуєторік
    Што толькі не прыдумае чалавек, каб выйсці за межы сваёй вартай жалю, абрыдлай клеткі адчуванняў і асацыяцыяў, каб хоць трохі пабыць не сабой! Каб забыцца, што твой унутраны свет – усяго толькі пляцоўка вечнага змагання Бога і Звера
  • Julia Krasovskayaцитуєторік
    Такое правіла: у любым месцы, самым сяброўскім, прыкмячай, хто можа табе стаць супернікам у бойцы
  • Julia Krasovskayaцитуєторік
    Такое правіла: у любым месцы, самым сяброўскім, прыкмячай, хто можа табе стаць супернікам у бойцы.
  • Julia Krasovskayaцитуєторік
    Ведаеце, я веру Генрыху Гейнэ, які сказаў: “Дзіўная справа! Ва ўсе часы нягоднікі намагаліся замаскаваць свае гнюсныя ўчынкі адданасцю інтарэсам рэлігіі, маральнасці і любові да Айчыны”.
  • Julia Krasovskayaцитуєторік
    Грамадства, якое тупа працуе дзеля свайго банану ў дзень, бо больш не дадуць. Адрозненне ад малпаў у тым, што людзям можна ўнушыць, што калі ўсе жывуць аднолькава кепска – гэта справядліва, а тыя, хто адбірае лішняе – змагары за справядлівасць. А тады можна давесці, што гэта і ёсць шчасце. А ў тутэйшых людзей адна мара, можа, чулі прымаўку: каб можна было быць узімку катом, улетку пастухом, а на Вялікдзень папом.
  • Julia Krasovskayaцитуєторік
    Каралева Бона Сфорца вельмі ганарылася тым, что прывучыла “дзікуноў”, жыхароў сваёй новай краіны, есці гародніну і зеляніну – бо ў Польшчы ды Вялікім Княстве галоўнымі на стале былі хлеб ды мяса. Траву грызці? Ад галадухі толькі! Яшчэ італійка прывезла ў Польшчу ды Літву моду на сукенкі з прыадкрытымі грудзямі, відэльцы і разнастайныя атруты, а калі ўцякала ў Італію, пасварыўшыся з сынам, забрала з сабой куфры, набітыя золатам ды каштоўнасцямі, і назаўсёды засталася для ліцвінаў “Боначкай, што звезла золата бочачку”.

    Калі б па гэтай дарозе, ад Жухавіч
  • Julia Krasovskayaцитуєторік
    Не, фатограф зусім не жартаваў. Як кажуць на Украіне, барані нас, Божа, ад пана Яна, казінага кажуха, саламянага капелюша, вярбовых дроў.
fb2epub
Перетягніть файли сюди, не більш ніж 5 за один раз