bookmate game

Габрыель Гарсія Маркес

  • Anastasija Piliuhinaцитує2 роки тому
    хіба яна магла ўявіць, што цікаўнасць і ёсць адна з многіх пастак, каля якой каханне пільнуе чалавека
  • Anastasija Piliuhinaцитує2 роки тому
    Кожны чалавек — гаспадар сваёй смерці
  • Anastasija Piliuhinaцитує2 роки тому
    Ён тлумачыў, што аматары жывёлы здольныя на самую неверагодную жорсткасць у адносінах да людзей
  • Anastasija Piliuhinaцитує2 роки тому
    Вопратку для мужа з тае пары, як яны вярнуліся з вясельнае вандроўкі, Фэрміна Даса абірала ў адпаведнасці з надвор’ем і выпадкам, каб усё было напагатове, калі ён выйдзе з ваннага пакоя. Яна не магла прыгадаць, калі пачала дапамагаць яму апранацца, і з якой пары цалкам апранала яго, і разумела, што напачатку рабіла гэта з кахання, а ў апошнія пяць гадоў так ці іначай змушаная была займацца ягоным гардэробам
  • Anastasija Piliuhinaцитує2 роки тому
    Таму яна не ставілася да яго як да старога з мярзотным характарам, а, хутчэй, як да састарэлага дзіцяці, і гэты самападман быў для іх ласкай божай, бо ратаваў ад знявагі ўзаемнага шкадавання
  • Anastasija Piliuhinaцитує2 роки тому
    арцыбіскупа. Ён лічыў сябе прыроджаным пацыфістам, прыхільнікам канчатковага замірэння лібералаў і кансерватараў на карысць радзіме. Але ягоная грама­дзянская пазіцыя была такой незалежнай, што ніхто не прымаў яго за паплечніка: лібералы запісалі доктара Урбіна да пячорных арыстакратаў, кансерватары казалі, што яму і да масона недалёка, а масоны пагарджалі ім як патаемным клерыкалам, які перадусім служыў Святому Прастолу
  • Anastasija Piliuhinaцитує2 роки тому
    Другім быў шлюб з мясцовай прыгажуняй без імя і маёмасці, з якой употайкі смяяліся дамы з доўгімі прозвішчамі10, пакуль насуперак амбітнасці не ўпэўніліся, што яна была ў сем разоў вышэйшай за іх годнасцю і характарам
  • Anastasija Piliuhinaцитує2 роки тому
    Фэрміна Даса адказвала стойкасцю і сялянскім перакананнем, што мёртвы не належаць нікому, акрамя ўласнай сям’і, і развітвацца з ім будуць дома, п’ючы каву з хатнім пірагом і маючы поўную свабоду аплакваць яго, каму як заўгодна
  • Anastasija Piliuhinaцитує2 роки тому
    Яна прасіла Бога даць ёй хоць імгненне, каб ён не сышоў без упэўненасці ў тым, што яна кахала яго, нягледзячы на прыкрыя сумневы, і адчула нястрымнае жаданне наладзіць сумеснае жыццё наноў, каб яны маглі сказаць тое, чаго не здолелі сказаць адзін аднаму, і каб маглі перарабіць тое, што не атрымалася раней
  • Anastasija Piliuhinaцитує2 роки тому
    Яна і не заўважыла, як забава ператварылася ў жарсную патрэбу, кроў пенілася ад прагі яго ўбачыць, а аднойчы ўначы дзяўчына прачнулася пераляканая: ёй прымроілася, што ён стаіць у цемры каля ложка і разглядае яе
fb2epub
Перетягніть файли сюди, не більш ніж 5 за один раз