Віктар Марціновіч

  • Kristinaцитує2 роки тому
    Ды ў тым і ёсць цуд шчасця, што яно заўсёды — на секунду. Міргнуў — і яго няма. А таму трэба не міргаць як мага даўжэй.
  • Kristinaцитує2 роки тому
    кінулася ў вочы літара «ў», якая знаходзіцца ў ідэнтыфікацыйных модулях большасці сканераў, бо яна дазваляе адразу выявіць стаф і адрозніць яго ад звычайных тэкстаў, выкананых без дапамогі мовы.
  • katsiaryna kazakovaцитує2 роки тому
    на кітайцаў, ні на рускіх, ні на в’етнамцаў яна эфекту не мае. Мова «торкае» толькі тутэйшых. Толькі тых, хто ці нарадзіўся тут, у нашых мясцінах, на Паўночна-Заходніх тэрыторыях, ці мае тутака этнічныя карані. Чаму так — зноў жа, ніхто не ведае. Інстытута вывучэння мовы няма. А калі і ёсць нейкая даследчая лабараторыя пры Дзяржнаркакантролі, дык вынікі яе даследчай працы строга засакрэчаныя.
  • katsiaryna kazakovaцитує2 роки тому
    Яшчэ адметнасць: ад мовы кілбасіць выключна пры спажыванні тэкстаў. Калі паспрабаваць размаўляць (пры ўмове, што вы наогул знойдзеце чалавека, здольнага да размовы на мове і дастаткова смелага для такой размовы!), то мозг не вынесе. Я спрабаваў.
  • katsiaryna kazakovaцитує2 роки тому
    Хоць відавочна, што ніякага жыцця пасля смерці няма, як няма ні Нябёсаў, ні Пекла. Нікчэмнае існаванне нашай душы канчаецца разам са смерцю фізічнага цела.
  • katsiaryna kazakovaцитує2 роки тому
    Тып асобы — рэклама «BMW» для Расіі з лёгкім дотыкам «Шансон-ТВ».
  • Галина Селецкаяцитує2 роки тому
    на мове зноў пачне размаўляць уся краіна. Мы растлумачым, што мова нашая, святая і вечная, — не наркотык, а скарб народнай душы, які яднае людзей. Пасля гэтага людзі пачнуць шукаць ведаў пра мову, вучыцца ёй, цёмныя часы адступяць і пачнецца эра цноты і яснасці, калі гаўно, нарэшце, будзе названае гаўном, а героям усталююць помнікі на вуліцах, якія некалі насілі назвы катаў.
  • Галина Селецкаяцитує2 роки тому
    «Чаму ж, роднае слова, гэтак часта забываюць цябе людзі — нават тут, між сваімі? Чаму сыны нашага народа так лёгка адракаюцца ад матчынай гутаркі? Кажуць: бо цёмны нашы беларусы. Але гэта няпраўда: забываюць родную мову, адракаюцца бацькоў і братоў сваіх найбольш тыя, хто дайшоў навук, выйшаў у людзі. Яны няцёмны: яны пераймаюць чужое — дзеля карысці»
  • Галина Селецкаяцитує2 роки тому
    «Бедны той, хто, апрача грошы, апрача багацця, каторае пры першым няшчасці счэзне дазвання, не мае скарбаў вечных — скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здалее, гэта любоў да бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы, — гэта вялікае мілаванне чалавека — слабога, пакрыўджанага»,
  • Nessцитує2 роки тому
    Варшава стала значна прывабнейшай пасля таго, як траву ў ёй дазволілі, а кебабы — забаранілі.
fb2epub
Перетягніть файли сюди, не більш ніж 5 за один раз