Піё ляціць, і стужкі дыму з комінаў Кладуцца, як Бунюэлева лязо на месяц. Белы тынк на дамах зліваецца са снегам. Платы з лазы. Ціха. Румынія, сорак трэці, дыверсанты ідуць па сцяжынцы – вось і ўсё, што ты зможаш прыдумаць, сочачы Піё ў небе.
maryandbooksцитує2 роки тому
Ад канторы Кантора-кантора, злаві крывога Рыгора, лысага Грышку, рудога Мішку. А я роўны-гладкі. Мяне х-й зловіш.
maryandbooksцитує2 роки тому
Калі вы ўжо доўга разам, нешта падае ў тваё цела, каменьчыкамі ў ныркі, і выходзіць доўга і так балюча, што лекарам дазваляюць уводзіць морфій другі раз, а бывае, што і трэці.
І гэта не каханне, не, гэта соль, якую не выплакаў.