Васіль Быкаў

Знак бяды

Повідомити про появу
Щоб читати цю книжку, завантажте файл EPUB або FB2 на Букмейт. Як завантажити книжку?
  • b9286493482цитуєторік
    Янка Ганчарык, нямы пастушок з Выселак, мабыць, прыгнаў свой невялічкі статак і пасе па той бок дарогі, як яна сваю Бабоўку — па гэты.
  • b9286493482цитуєторік
    І толькі маладая тоненькая ліпка, што зусім нядаўна выкінула да сонца лічаныя свае лісточкі, у сваёй безабароннай адвазе здавалася госцяй з іншага свету, увасабленнем надзеі і другога, інакшага, жыцця.
  • b9286493482цитуєторік
    Вароны, магчыма, памяталі нешта, а можа, сваім птушыным інстынктам адчувалі ў гэтым знявечаным дрэве злую прыкмету няшчасця, знак даўняй бяды.
  • b8459487219цитуєторік
    зразумець, што праўда не на іхнім баку. У каго праўда, таму не патрэбна зброя. Зноў жа даволі паглядзець, хто з імі ў хаўрусе, каб зразумець, хто яны самі. Да апошняй сваёй хвіліны яна не скорыцца ім, бо яна чалавек, а яны звяры. Хай сабе і дужыя.
  • b8459487219цитуєторік
    асам яна чула, як гаварылі пра немцаў: культурная нацыя. Можа, у чым-небудзь і культурная, але хіба культурны чалавек можа дазволіць сабе так адкрыта разбойнічаць у свеце, як гэта распачалі немцы? Яна не чытала іх кніжак, не разбіралася ў іх высокай палітыцы. Але яна прывыкла меркаваць пра вялікае па малым, аб свеце — па сваёй вёсцы. І яна не памылялася. Яна ведала, што добрыя людзі не чыняць подласць ні па сваёй волі, ні па прымусу. Подласць — справа нягоднікаў. Ужо адно тое, што немцы прыйшлі на яе зямлю са зброяй, давала зразу
fb2epub
Перетягніть файли сюди, не більш ніж 5 за один раз