bookmate game
be
Уладзімір Караткевіч

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Повідомити про появу
Щоб читати цю книжку, завантажте файл EPUB або FB2 на Букмейт. Як завантажити книжку?
  • Андрей Полоцкийцитує2 роки тому
    — Добры хлопец. — Кандрат паліваў вадою гуз. — Як даў, то я аж сем касцёлаў убачыў… Ганьба цяпер! Бож-жа ж мой!
  • Андрей Полоцкийцитує2 роки тому
    Залілі мы гэтыя сінія горы чалавечай крывёй… Горш за іх дзікуны ды свалота беспардонная. Воінаў што, джыгітаў што паклалі за гэтыя дваццаць дзевяць год! Дык яшчэ ж пасля мяне дзесяць год мінула, а ўсё ваюем, маленькіх не можам адолець. А шкада людзей. Дзікія яны і галаварэзы, але справядлівыя. І сябры верныя. Гляджу, лепей мне з імі ляпёшкі есці, чым… А, ды што там!
  • Андрей Полоцкийцитує2 роки тому
    Лічым усіх ніжэйшымі за сябе. Гардыня, подлая самаўпэўненасць! Яны, маўляў, нямыя, гэтыя звяры. А мы можам сказаць, хто мы і нашто? То хто мы перад жыццём — не нямыя?
  • Андрей Полоцкийцитує2 роки тому
    Калі малады Загорскі пайшоў — губернатара доўга яшчэ нібы вадзіла. Чорт! Манеры ледзь не версальскія, мова мужыцкая, вопратка разбойніцкая, думкі — якабінскія…
  • Андрей Полоцкийцитує2 роки тому
    Міжвольна ўспаміналіся словы падання, якое казала, што мядзведзі — гэта людзі, толькі што аброслыя. Ды больш разумныя, бо ўцяклі ў лес, каб іх не прымусілі працаваць.
  • Андрей Полоцкийцитує2 роки тому
    Калыханкі былі адны. Тыя, што мармытаў зараз ён:

    Люлі, люлі, люлі,
    Пойдзем да бабулi,
    Дасць бабулька млечка
    І ў руку яечка.
    А як будзе мала,
    Дасць кусочак сала.
  • Андрей Полоцкийцитує2 роки тому
    Два радкі паэта балюча ўдарылі па нервах Вежы поўным супадзеннем думак з ягонымі.

    И наши внуки, в добрый час,
    Из жизни вытеснят и нас.
  • Андрей Полоцкийцитує2 роки тому
    — Кастусь…

    — Я даўно Кастусь. І я ведаю, што пры словах "непарушны", "непадзельны", "адзіны", калі іх гаворыць мацнейшы, сапраўдных людзей цягне разбіць непадзельнасць, разбурыць непарушнасць. Бо гэта замаскаваны ланцуг рабства.
  • Андрей Полоцкийцитує2 роки тому
    "ведаеш"? — Твар Кастусёў скамянеў, асіметрычныя вочы гарэлі халодным агнём. — Ваяводствы Мазавецкае, Кракаўскае, Літоўскае, Люблінскае, Беларускае, Украінскае. — І, нібы страшэнную поўху, кінуў: — Можа, яшчэ Крымскае? Цікава, што сказаў бы на гэта твой друг Шаўчэнка?
  • Андрей Полоцкийцитує2 роки тому
    — I потым, чаму здзіўляцца? Я ж паляк. Як паўстанне — куды я заўсёды бягу? "До лясу". Іншай дарогі мне бог не даў. То што мне, дазваляць секчы сук, на якім сяджу?
fb2epub
Перетягніть файли сюди, не більш ніж 5 за один раз