be
Книжки
Павал Касцюкевіч

Бульба ў райскім садзе

  • maryandbooksцитує3 роки тому
    Колькі ж адказны кватэранаймальнік плаціць за гэтыя выгоды? У эдэмскай жыроўцы, якой ёсць фактычна ўвесь другі раздзел Кнігі Роду, над усімі графамі выдаткаў лунае нябачнае паведамленне, што сто адсоткаў жыллёва-камунальных паслуг пакрывае нябеснае гаспадарства. Калі ж казаць больш прадметна, дык за свае даброты Госпад патрабуе ў першых людзей толькі аднаго — не лезці ў палітыку:
    «І загадаў Госпад Бог чалавеку, кажучы: з кожнага дрэва ў садзе ўдосталь ты будзеш есці, але з дрэва веды дабра і зла не еш з яго; бо ў дзень, калі ты з’ясі яго, смерцю памрэш».
  • maryandbooksцитує3 роки тому
    Сацыяльнае жытло на вуліцы Эдэмскай найбольш нагадвала ўтульны катэджык у прыватным сектары. Пабудаваны як для сябе. Сцены са шчыльнага шэрагу дрэваў, яны ж — раскошны пладовы сад. У аздобе інтэр’еру зіхцяць крышталь і камень онікс. Ужо падведзеныя камунікацыі — «і рака выцякала з Эдэну, каб паіць сад»6.
    Цэнтральнае ацяпленне таксама не падкачала — Адам Бацькавіч і Ева Адамаўна круглы год гойсаюць па райскіх дзялках абсалютна голыя.
  • maryandbooksцитує3 роки тому
    Дзеля справядлівасці варта заўважыць: на старонках Старога Запавету то сям, то там усплываюць земнаводныя пачвары, якія нам, сучасным людзям, не да канца, мякка кажучы, вядомыя. Як, напрыклад, Левіятан, які «кіпяціць багну, як кацёл, і мора ператварае ў кіпучую мазь; пакідае за сабою светлую сцежку; бездань здаецца сівізнай»4. Або невядомая неверагодная Рыбіна, што ў адзін дзень свайго бурлівага жыцця ў педагагічных мэтах узяла і праглынула Ёну, які спрабаваў уцячы ад Божага размеркавання з інстытута прарокаў.
  • maryandbooksцитує3 роки тому
    Урэшце, пятага дня дапяўшы да стварэння жывых душ, пасля безыменных паўзуноў чытачу адкрываецца і першае ўласнае імя... І гэта будзе... будзе гэта... кракадзіл! (Іўрыт: «танін».) Усё астатняе: галубы, авечкі, шакалы, ільвы і нават людзі з іхнымі заблытанымі радаводамі і лёсамі — будзе пасля. Танін — першынец.
    Вось пра гэтую выбітную падзею даслоўна:
    «І стварыў Бог танінаў вялікіх і ўсякую душу жывую, паўзуноў, якімі варушыцца вада, паводле іх роду, і ўсякага офа крылатага паводле яе роду»
  • Jan Noцитує2 роки тому
    лавіць у муту рыбу
  • Jan Noцитує2 роки тому
    за свае даброты Госпад патрабуе ў першых людзей толькі аднаго — не лезці ў палітыку
  • Jan Noцитує2 роки тому
    ганебнае выгнанне Адама і Евы з сацыяльнага жытла на вуліцы Эдэмскай.
  • Jan Noцитує2 роки тому
    Рыбіна, што ў адзін дзень свайго бурлівага жыцця ў педагагічных мэтах узяла і праглынула Ёну, які спрабаваў уцячы ад Божага размеркавання з інстытута прарокаў.
  • maryandbooksцитує3 роки тому
    Пісьменннік Мэндэле Мойхер-Сфорым у сваёй кнізе «Вандраванні Беньяміна Трэцяга», апублікаванай у 1878 годзе ў Вільні, некалькі разоў ужыў слова «бульбус». Назваўшы гэтак славуты караняплод, Мойхер-Сфорым прыўнёс у іўрыт, які тады бурліва адраджаўся і актыўна замазваў прабелы, новае-старое слоўца. Яно, мяркуючы з усяго, з’явілася не без уплыву беларускай моўнай стыхіі, што атачала шаноўнага літаратара ў родных Капылі і Слуцку.
    Трэба заўважыць, у «бульбуса» моцныя карані. Старагрэцкія. З гэтым словам габрэі былі знаёмыя як найменей паўтары тысячы гадоў — бульбус можна выкапаць сям і там на старонках Талмуду. Праўда, там ён азначаў не бульбу, якую дакалумбавая Еўразія не ведала, а цыбулю.
fb2epub
Перетягніть файли сюди, не більш ніж 5 за один раз