bookmate game
be
Людміла Рублеўская

Авантуры студыезуса Вырвіча

Повідомити про появу
Щоб читати цю книжку, завантажте файл EPUB або FB2 на Букмейт. Як завантажити книжку?
  • Катерина Невинскаяцитує8 років тому
    За каго біцца? Ясная рэч, за волю, за Беларусь! Ну, бывайце!
  • Катерина Невинскаяцитує8 років тому
    А ў спакоі вас не пакінуць — бо калі ёсць зямля, будуць тыя, хто захоча ёю ўладарыць. А пакуль будуць уладары — ім спатрэбяцца такія, як я.
  • Катерина Невинскаяцитує8 років тому
    цёмнай сціплай сукенцы, падобнай да мнішаўскай, але з тварам такім гожым, хаця і змучаным, што думалася пра каралеву альбо сільфіду, і кінулася на грудзі доктару Баўтрамею Лёдніку… І гладзіла тонкімі пальцамі ягоны худы твар, нібыта хацела сцерці з яго стому… А Лёднік цалаваў яе — нібыта ратаваўся…
  • Катерина Невинскаяцитує8 років тому
    Тамашоў прыйшла чума, і горад спусташыла так, што хоць ідзі выбірай вольныя дамы ды сяліся. А ў другім месцы распавялі пра цудоўны цмокаў фэст, які рыхтуецца ў слаўным горадзе Дракошчыне — цмок там жывы-здаровы, малады, рыкае — зямля трасецца… Толькі трэба з сабой поўны вацок грошай мець, дорага каштуе на тым фэсце пабываць-пабаляваць.
  • Катерина Невинскаяцитує8 років тому
    На плячо студыёзуса лягла рука доктара.
    — Калі не пазабіваюць адно аднаго, будуць жыць шчасна. Знайшліся абое рабое.
  • Катерина Невинскаяцитує8 років тому
    пан Гервасій нават пайшоў супраць волі князя Караля Радзівіла, якога абагаўляў, і гатовы страціць усё — абы з ім была адчайная кабета, жонка, сяброўка і каханка, якая зможа гойсаць з ім на конях па прэрыях, плысці праз акіяны, біцца, мірыцца, кахацца — піць жыццё нагбом, не скардзячыся і не скараючыся ніколі.
  • Катерина Невинскаяцитує8 років тому
    Ці было каханне Пранціша Вырвіча да панны Паланэі Багінскай гэткім жа ўсемагутным — калі даруецца ўсё? Гэткім жа… бескарыслівым? Пранцішу патрэбная была ўсё ж менавіта княжна Багінская, сястра прэтэндэнта на трон, бліскучая прыдворная дама і магнатка, сувязь з якой узвысіла б яго ў вачах мітуслівага свету, узняла б на вяршыні жыцця… Гэта быў ягоны асабісты прыз, ягоная Фартуна
  • Катерина Невинскаяцитує8 років тому
    ні пярсцёнка, ні ламанага граша! Хопіць з нас майго майна. Мне патрэбная толькі ты, такая, як ёсць, смелая, хітрая, адчайная, вясёлая! Табе спадабаецца ў Амерыцы! Там нікога не дзівіць высакародная дама, якая гойсае на конях і трапна страляе. З індзейцамі ваяваць станем!
  • Катерина Невинскаяцитує8 років тому
    Паланэйка даўно схавалася, а двое рыцараў пачыналі ўсведамляць, што з-за свайго зухаватага бязглуздага подзьвігу патрапілі, як прусак у саладуху.
  • Катерина Невинскаяцитує8 років тому
    Назаўтра ўстаць не мог… Але засвоіў: шляхціц не павінен нічым даражыцца, акрым гонару! Як толькі звыкаеш да якой рэчы, трэба ад яе пазбаўляцца!
fb2epub
Перетягніть файли сюди, не більш ніж 5 за один раз