bookmate game
be
Васіль Быкаў

Жураўліны крык

Повідомити про появу
Щоб читати цю книжку, завантажте файл EPUB або FB2 на Букмейт. Як завантажити книжку?
  • Аня Орловацитує2 роки тому
    Брат быў зусім не такога, як ён, характару. Энергічны, жвавы, учэпістага, вёрткага розуму, ён ва ўсякай справе адчуваў сябе звыкла і ўсё разумеў з ходу.
  • Аня Орловацитує2 роки тому
    Ён гадаваўся ў Ленінградзе. У яго бацькі, старога доктара Фішара, была каштоўная бібліятэчка манаграфій пра вялікіх мастакоў свету, і першыя малюнкі, якія захапілі хлопчыка, былі рэпрадукцыі з альбомаў жывапісу і скульптуры. Барыс рос ціхім, не па гадах сур’ёзным хлопчыкам, неахвотна і рэдка спускаўся ў цесны захламлены двор, у якім заўжды было сцюдзёна і сыра, і часта падоўгу разглядаў малюнкі ў бацькавых кніжках.
  • Аня Орловацитує2 роки тому
    не паважаў гэтага чалавека, яго прыгнятала пастаянная нязменная патрабавальнасць старшыны, крыклівая злоснасць яго салдацкай натуры. Часта, калі старшына грубым, бесцырымонным тонам за якія-небудзь дробязі крычаў на байцоў, Фішару карцела абурыцца, патрабаваць добразычлівых, роўных адносін да людзей. Карцела, але ні Фішар, ні хто іншы з тых, што сам сабе абураўся старшыновымі наскокамі, не наважыўся зрабіць гэта. Самаўпэўненасць старшыны абяззбройвала, блакіравала волю, і Фішар адчуваў часам, што ён проста пабойваецца ўзводнага.
  • Аня Орловацитує2 роки тому
    Урэшце ён ужо прывык да сваёй неўязвімасці, дбаў пра іншых і ніколі асабліва не клапаціўся аб сабе. Здаралася, ён заставаўся на нядоўга камандзірам батальёна, даўжэй – камандзірам роты, немцы асабліва яго нідзе не білі, звычайна выходзіла так, што і Карпенка, налаўчыўшыся, даваў добрай здачы. Ён не вельмі палохаўся сам, пільна сачыў за боем, не даваў спуску баязліўцам, байцы трошкі крыўдавалі на яго за лішнюю строгасць, але ў баях цанілі крыклівага старшыну.
  • Аня Орловацитує2 роки тому
    На ёй Карпенку давялося сербануць ліха, яго параніла, пасля ён атрымаў баявы медаль і ўрэшце здзейсніў свае даўнія мары – звольніўся ў запас. Як удзельніка вайны і ўзнагароджанага, яго прызначылі намеснікам дырэктара льнозавода, далі добрую кватэру ў другой палавіне папоўскага дома, дзе была заводская кантора, і Карпенка неўзабаве ажаніўся з Кацяй або Кацярынай Сымонаўнай, маладзенькай настаўніцай тутэйшай пачатковай школы.
  • Аня Орловацитує2 роки тому
    Каця – Кацярына Сымонаўна, яго маленькая маладая жонка, якая немаведама як апынулася тут. Яна гладзіла яго грудзі, роспачна чаплялася за яго шыю і плакала, плакала, як у той дзень, калі праводзіла яго ў ваенкамат – на другую, куды болей страшную вайну з немцамі.
  • Аня Орловацитує2 роки тому
    Тым часам старшыне Карпенку сніўся маркотны доўгі сон.
  • Аня Орловацитує2 роки тому
    Маці, адзіная мая, дарагая матуля, – шаптаў у бяздонную цемру Глечык, – ці даруеш ты мне калі маё непаслушэнства, мае дураслівыя выбрыкі? Чаму я такі быў дурны, не разумеў твайго сэрца, якое хацела свайго чалавечага шчасця, навошта пакінуў цябе – родную, адзіную маю? Як ты цяпер там, у варожым палоне, адна? Што з табой зробяць крывавыя вылюдкі і хто заступіцца за цябе?..
  • Аня Орловацитує2 роки тому
    ведаў, што ён патрэбны там, што неяк трэба ратаваць маці ад той навалы, якая няспынна кацілася на ўсход, але былая крыўда не давала яшчэ забыцца на яе.
  • Аня Орловацитує2 роки тому
    Але ўжо нічога нельга было зрабіць ці дапамагчы – бацьку забіла токам.

    У той вечар скончылася Васількава шчаслівае дзяцінства, і ён зазнаў пачатак вялікага гора. Бацьку пахавалі, маці счарнела ад пакутаў і слёз.
fb2epub
Перетягніть файли сюди, не більш ніж 5 за один раз