Юлія Шарова

Вяртанне Ліліт

Повідомити про появу
Щоб читати цю книжку, завантажте файл EPUB або FB2 на Букмейт. Як завантажити книжку?
Ліліт, першая жонка Адама, пакінула рай і не прыжылася ў пекле. За гэта Бог і Д’ябал змусілі яе падпісаць угоду, паводле якой Ліліт мусіць бясконца ўвасабляцца ў зямных жанчын і жыць сярод лю­дзей. Пабадзяўшыся па свеце, Ліліт урэшце трапляе ў сучасны Мінск. Тут яна сустракае журналіста газеты «Наша Нядоля», які марыць пра літаратурную славу, папулярную блогерку, якая вучыць жанчын абуджаць у сабе Багіню, дэмана, які спакушае жанчын, ды анёла, які ўдзень працуе праграмістам і складае гараскопы, а ўначы гуляе па дахах. Таксама Ліліт сустракае вучонага ката, здольнага адрозніць Вівальдзі ад Ген­дэля, а яшчэ дзяўчыну-псіхолага, якой дапамагае раскрыць рэдкі дар з дапамогаю картаў Таро.
Ця книжка зараз недоступна
298 паперових сторінок
Уже прочитали? Що скажете?
👍👎

Враження

  • Александраділиться враженням2 роки тому
    👍Раджу
    🔮Мудра
    💧Зворушлива

  • focruділиться враженням2 роки тому
    👎Не раджу

  • Иринаділиться враженням4 роки тому
    👍Раджу
    🔮Мудра
    🚀Неможливо відірватися

Цитати

  • Иринацитує4 роки тому
    І яны паглядзелі ёй у вочы. Ліліт магла б вытрываць позірк аднаго з іх, але разам яны былі занадта рашучыя ў выкананні свайго плана. Іх прышпорвалі страх перад Бясконцым і прага ўлады, а жанчына ў смарагдавага колеру строі ўсё псавала.

    У той момант яна зразумела, хто перадаў зямным мужчынам такую зацятасць у змаганні за ўладу. Бог і Д’ябал у гэтым былі падобныя як браты-блізнюкі.
  • Иринацитує4 роки тому
    Некалі, яшчэ ў Раі, яна сустрэла Еву ля Дрэва Пазнання, наіўную Еву, гэтаксама падманутую Богам, якому раптам закарцела, каб у пары быў той, хто кіруе, і той, хто слухаецца. Ліліт, ператвораная ў змяю за свой бунт супраць Божага парадку, размаўляла з Евай. «Калі жанчыны пачнуць падаваць руку адна адной, яны атрымаюць вялікую моц», — сказала яна тады.

    Але гэта было не ў інтарэсах Бога. Еву ствараў ён сам, без непасрэднага ўдзелу Бясконцага, таму ўклаў у ейнае сэр­ца віну, а пасля выкінуў разам з Адамам са свайго вала­дарства.
  • Иринацитує4 роки тому
    Моц выяўляецца як унутраная перакананасць у сваёй рацыі, якая дазваляе здзейсніць неверагодныя рэчы.

На полицях

fb2epub
Перетягніть файли сюди, не більш ніж 5 за один раз